Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архив новостей

21.11.25

Урок беларускай літаратуры ў 9-м класе "Паэма "Тарас на Парнасе" – выдатны помнік літаратуры 19 стагоддзя"

🇧🇾 РАЁННАЕ МЕТАДЫЧНАЕ АБ’ЯДНАННЕ НАСТАЎНІКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ

📚 Сучасны ўрок беларускай мовы, беларускай літаратуры. Які ён? Цікавы, пазнавальны, крэатыўны... Спалучае сучаснасць і мінулае. Выхоўвае дабрыню, міласэрнасць, жаданне прыйсці на дапамогу. Развівае творчыя здольнасці.                  

📌 Усё гэта было прадэманстравана на  раённым вучэбна-метадычным аб’яднанні настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры,  якое  адбылося  21 лістапада  2025 года на базе ДУА "Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна".

🏢 Педагогі наведалі ўрок беларускай літаратуры ў 9-м класе "Паэма "Тарас на Парнасе" – выдатны помнік літаратуры 19 стагоддзя", які правяла Чарнагрэбель Марына Віктараўна.

📌 Напрыканцы пасяджэння ўдзельнікі раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры абмяняліся думкамі па тэме, намецілі далейшыя шляхі работы, папоўнілі сваю метадычную скарбонку.

Раздзелы сайта