📚 ВАНДРОЎКІ З ЯГОЎДЗІКАМ: хіт-парад напярэдадні юбілею!
У Цешаўлянскай бібліятэцы кіпіць жыццё! Маленькія чытачы адправіліся ў незвычайнае падарожжа — хіт-парад “Вандроўкі з Ягоўдзікам”. І гэта не проста так: напярэдадні юбілею пісьменніка мы ўзгадваем самае галоўнае.
Уладзімір Іванавіч — сапраўдны знаўца і аматар прыроды. З вялікай любоўю і павагай ён ставіцца да ўсяго жывога, і гэтай любоўю зараз зарадзіліся нашы дзеці.
🌿 Самыя цікавыя творы пра прыроду выйшлі ў серыі “Скарбы Радзімы”. Гэта не проста кніжкі — гэта сапраўдная скарбніца! Цудоўныя малюнкі, жывыя фотаздымкі, захапляльныя легенды і душэўныя вершы...
Дапамагла раскрыць увесь талент аўтара кніжная выстава “Вандроўкі з Ягоўдзікам”. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі, знаёміліся з творамі і актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.
Чытайце пра родную прыроду — разам з лепшымі аўтарамі! 📖🇧🇾



