30 мая у школе адбыўся апошні званок для вучняў 9 класа. Распачаў ўрачыстае мерапрыемства дырэктар школы Дубейка В.М. Ен павіншаваў вучняў з апошнім званком і падзякваў за добрую вучобу на працягу года. Затым слова далі першай настаўніцы цяперашніх дзевяцікласнікаў. Пасля яе вельмі цеплых і кранаючых слоў, павіншавала сваіх выпускнікоў класны кіраўнік Кудраватых С.А. Не абыйшлі ўвагай і першакласнікаў іх павіншавалі з пачаткам вучобы і пераходам у 2 клас і ў рамках акцыі "Падары дзіцяці мяч" кожны першакласнік атрымаў футбольны снарад. У гэты дзень гучалі песні і вершы. Словы падтрымкі і віншаванні гучалі ад настаўнікаў і бацькоў. Нядаўнія дзевіцікласнікі са слязамі на вачах развітваліся са школай, а тыя, хто перайшоў у 10 клас разумелі, што для іх наступае вельмі адказны і складаны час. Але есць яшчэ час набрацца моцы і паказаць усе свае таленты ў наступны год.






