У 10 класе прайшоў адзіны ўрок "Беларуская жанчына - сімвал моцы і захаплення". Мэтамі ўрока былі фарміраванне ў вучняў разумення ролі беларускіх жанчын у грамадстве, выхаванне ў вучняў павагі да жанчын. Абмяркоўваліся ўклад беларускіх жанчын у розныя сферы жыцця, паняцці "мацярынства", "выхаванне". Таксама на прыкладзе славутых жанчын Беларусі прыйшлі да высновы, што беларуская жанчына ва ўсе вякі была тым промнем, які накіроўваў грамадства на шлях міру, паразумення і адданасці Радзіме.


