Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.09.2018

Дзень Ведаў

Cёння, у Дзень ведаў, у Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная святу Першага званка. Напачатку з віншавальным словам выступіў дырэктар установы адукацыі Васіль Міхайлавіч Дубейка. Першакласнікаў віншавалі бацькі, старэйшыя сябры, настаўнікі. Сярод падарункаў для вучняў першага класа былі наборы канцылярскіх прыналежнасцей, паветраныя шары, якія дзеці запусцілі ў блакітныя нябёсы. Свае словы віншавання выказаў старшыня Баранавіцкага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролюДанілаў Алег Валер’евіч. Ён падарыў школьнікам мячы для розных відаў спартыўных гульняў. Акрамя Алега Валер’евіча, на свяце прысутнічаў прадстаўнік ДАІ, які, акрамя слоў віншавання, правёў гутарку аб бяспечных паводзінах на дарогах. Пасля лінейкі ў класах прайшоў урок “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца…” Настаўнікі школы тэму ўрока падалі ў разнастайных формах.

Разделы сайта