Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Положение о родительском университете

ПАЛАЖЭННЕ

аб бацькоўскім універсітэце

Ι. Агульныя палажэнні 

  1. Сапраўднае палажэнне ўсталёўвае мэту, асноўныя задачы і парадак функцыянавання бацькоўскага ўніверсітэта (далей – універсітэта).
  2. Універсітэт адкрыты і працуе на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа Баранавіцкага раёна».
  3. Мэта ўніверсітэта – стварэнне ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і.
  4. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца ў рамках універсітэта:

стварыць сістэму бесперапыннай псіхолага-педагагічнай адукацыі бацькоў і спрыяць фарміраванню ў іх бацькоўскіх кампетэнцый, якія адказваюць патрабаванням часу;

садзейнічаць павышэнню адказнасці бацькоў за выхаванне дзяцей і пашырэнню іх прававых ведаў;

папулярызаваць станоўчы вопыт сямейнага выхавання.

  1. У сваёй рабоце ўніверсітэт кіруецца:

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі;

Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;

Інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе»;

сапраўдным палажэннем ;

іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, метадычнымі матэрыяламі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Універсітэт знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні дырэктара дзіцячага сада-сярэдняй школы.
  2. Кіраўніцтва работай універсітэта ажыццяўляе намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.
  3. У склад універсітэтаў ваходзяць 3 кафедры:

Кафедра прававых ведаў;

Кафедра ўзроставай і сямейнайпсіхалогіі;

Кафедра педагогікі і канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Кіраўніцтва кафедрай ажыццяўляецца на грамадскіх пачатках педагагічным работнікам (загадчыкам кафедры), якому дадзеная функцыя прызначана загадам дырэктара дзіцячага сада-сярэдняй школы.
  2. На афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы адукацыі ствараецца рубрыка «Бацькоўскі ўніверсітэт». Адміністрыраванне рубрыкі на грамадскіх пачатках ажыццяўляе настаўнік Белых М.М., якому дадзеная функцыя прызначаная загадам дырэктара дзіцячага сада-сярэдняй школы.

II. Дзейнасць універсітэта 

 11. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце ажыццяўляецца зыходзячы з запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.

12. Навучальны год ва ўніверсітэце пачынаецца з 15 кастрычніка і заканчваецца 25 мая навучальнага года і складаецца з 4-х сесій:

1-я сесія – кастрычнік – лістапад;

2-я сесія – снежань – студзень;

3-я сесія – люты – сакавік;

4-я сесія – красавік – май.

  1. Тэматыку заняткаў ва ўніверсітэце распрацоўваюць загадчыкі кафедр з улікам запытаў бацькоў і законных прадстаўнікоў непаўналетніх.
  2. Да правядзення заняткаў ва ўніверсітэце могуць прыцягвацца на добраахвотных пачатках выкладчыкі, педагогі, выхавальнікі, спецыялісты розных абласцей, а таксама прадстаўнікі бацькоўскай грамадскасці, якія з'яўляюцца прызнанымі спецыялістамі ў сваёй прафесійнай дзейнасці. Кадравыя рэсурсы фарміруюцца кіраўніцтвам бацькоўскага ўніверсітэта пры падтрымцы дырэктара дзіцячага сада-сярэдняй школы.
  3. Навучанне бацькоў можа ажыццяўляцца як у вочнай, так і завочнай (дыстанцыйнай) формах.
  4. Навучанне бацькоў арганізуецца па цыклах:

I цыкл – для бацькоў навучэнцаў I ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

II цыкл – для бацькоў навучэнцаў II ступені агульнай сярэдняй адукацыі,

III цыкл – для бацькоў навучэнцаў III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

  1. Вочная форма навучання складаецца з 2-х модуляў: базавы і варыятыўны.
  2. Базавы модуль утрымлівае абавязковыя для навучання 4 курсы:

I – асновы прававых ведаў,

II – асновы ўзроставай і сямейнай псіхалогіі;

III – асновы педагагічных ведаў і канструктыўнага ўзаемадзеяння.

  1. Варыятыўны модуль прадугледжвае навучанне «Бацька - бацька». Вядучымі курсаў дадзенага модуля з'яўляюцца самыя ініцыятыўныя бацькі, якія з'яўляюцца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў якой-небудзь прафесійнай або прыкладной дзейнасці.
  2. Пры адсутнасці кваліфікаваных спецыялістаў, па асобных напрамках навучання можа выкарыстоўвацца завочная (дыстанцыйная) форма навучання. Дыстанцыйная форма навучання ўжываецца і ў выпадку пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі і, у сувязі з гэтым, забароны вочных сустрэч з бацькамі.
  3. Заняткі ва ўніверсітэце могуць быць арганізаваны ў выглядзе тэарэтычных семінараў, семінараў-практыкумаў; дыскусійных заняткаў («круглы стол», дыспут, дэбаты і інш.); трэнінгавых заняткаў; дзелавых і ролевых гульняў, педагагічных чытанняў і інш.
  4. Па заканчэнні навучальнага года пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў цыкла бацькі атрымліваюць электронны сертыфікат устаноўленага ўстановай адукацыі ўзору.

III. Удзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта.

Іх правы і адказнасць

23. Усе ўдзельнікі бацькоўскага ўніверсітэта раўнапраўныя і могуць уносіць прапановы па ўдасканаленні арганізацыі і зместу заняткаў; актыўна ўдзельнічаць у рабоце ўніверсітэта; пашыраць тэматыку навучальных модуляў.

24. Адказнасць за арганізацыю, падрыхтоўку і правядзенне заняткаў, інфармаванне бацькоў аб рабоце ўніверсітэта нясуць загадчыкі кафедрамі і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

25. Усе ўдзельнікі ўніверсітэта абавязаны кіравацца агульнапрынятымі нормамі культуры паводзін.

IV. Дакументацыя ўніверсітэта

26. Ва ўніверсітэце прадугледжана наяўнасць наступных дакументаў:

копія загаду аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта;

палажэнне аб бацькоўскім універсітэце;

план работы бацькоўскага ўніверсітэта;

формы анкет для бацькоў (3 па 1-й для кожнага цыклу);

узор электроннага сертыфіката, усталяванага ўстановай адукацыі ўзору.

Разделы сайта