Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Наша спадчына

Раздзел І. Тапанімічныя эцюды

1. Што ў імені тваім…

За гэтай інфармацыяй мы звярнуліся да нашага Васіля Міхайлавіча Дубейкі, гісторыка, краязнаўца. Менавіта толькі ён мог нам расказаць так многа пра мінулае нашай вёскі. Васіль Міхайлавіч даволі шмат працаваў у архівах і валодае цікавай інфармацыяй аб нашай Баранавіччыне, хоць сам родам з Палесся. Вось тут і раскрыўся наш дырэктар як сапраўдны архіварыус. А мы стараліся ў час гутаркі нічога не прапусціць, усё занатаваць.

Ён паведаміў наступнае.

Дакументаў на старабеларускай мове, якія б утрымлівалі найбольш старажытныя варыянты назвы нашага населенага пункта, не выяўлена, апошнія дакладныя звесткі адносяцца толькі да сярэдзіны XVII ст. і маюць польскія, а з пачатку ХІХ ст. – рускамоўныя адпаведнікі. Напрыклад, у дакументах на польскай мове сустракаюцца варыянты назваў Czeszewliaў 1650-1692 гг., Cieszewla  ў 1730-1932 гг., у дакументах на рускай мове  - Чешевля ў 1866-1915 гг., Цешевля ў 1870-1909 гг. (9, арк. 3-4 адв.; 2, арк. 33; 1, с. 112;  15, квадрат 53-20х4-40). Такім чынам, няма сумнення ў тым, што сапраўдная назва паселішча, дадзеная нашымі, гучала стагоддзямі раней не іначай як у варыянце Чэшаўля, а таму мы павінны якраз разглядаць гэты, а не сучасны варыянт назвы вёскі. Так прынята ва ўсім цывілізаваным свеце, калі сапраўднай назвай з’яўляецца выключна тая, якая засведчана гістарычнымі крыніцамі мінулых эпох.

А яшчэ, адзначыў наш Памочнік, у тапаніміі існуе заканамернасць парнасці, калі адзін айконім з’яўляецца назвай не аднаго, а адразу некалькіх населеных пунктаў. Мае свайго двайніка і вёска Цешаўля Баранавіцкага раёна, безумоўна, у сваім гістарычным варыянце парную назву Чешевля / Чешевляны, лакалізаваную ў гістарычных дакументах XVI ст. у складзе Гародзенскага павета, што дае права ідэнтыфікаваць яе з населеным пунктам Чэшаўля / Чэшаўляны Гродзенскага раёна. Праўда, у сучасны нарматыўны даведнік “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзен. вобл.” закралася прыкрая памылка – назва населенага пункта пададзена ў варыянце Чашчаўляны (8, с. 183).

Вядомы знаўца тапаніміі Беларусі, навукоўца В.А. Жучкевіч, пры разглядзе паходжання назвы вёскі Цешаўля Баранавіцкага раёна праводзіць аналогію з вёскай Цешкаў Нараўлянскага раёна, дапускае магчымасць паходжання ўтваральнай асновы цеш- ад дзеяслова цешыць ‘радаваць’, ‘весяліць’. Аднак даследчык прызнаецца ў тым, што прычына ўзнікнення назваў гэтых двух паселішчаў яму невядома, магчыма, у папярэдні час тут былі месцы народных гульняў, забаваў (6, с. 374).

У той самы час В.А. Жучкевіч разглядае паходжанне і назвы Чэшаўля / Чэшаўляны Гродзенскана раёна, на думку даследчыка вытворнай асновай назвы выступае этнонім чэхі ‘заходнеславянскі народ’, які ўжо з сярэднявечча меў трывалыя стасункі з продкамі беларусаў (6, с. 404).

У гістарычных крыніцах ВКЛ 16 ст. зафіксавана асабовае імя Чешейко (Чашэйка), а таксама шматразова імя Чэх. Безумоўна, што ад уласнага імя Чэх утварылася імя па бацьку, а пазней папулярнае на Беларусі і цяпер прозвішча Чаховіч. Укладальнікі “Перапісу войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 года” зрабілі адносна імя Чэх заўвагу: ,,Характар вызначэння Чех не зразумелы, магчыма, гэта абазначэнне этнічнай прыналежнасці”. У сваю чаргу адзначым, што імя Чэх насілі на Беларусі ў той час і татары, а іх ніяк нельга аднесці да народу чэхаў, а таму гэта яшчэ адзін доказ паходжання гэтага імя ад больш старажытнага славянскага двухасноўнага антрапоніма. Польская навукоўца Т. Скуліна разглядае старажытнарускае імя Чешко, якое, на яе думку, паходзіць ад скарочанага кампанента Че- двухасноўных імёнаў Czeslaw, Сzestmirпры дапамозе суфіксаў -ш-, -ко-, звязанае этымалагічна са стараславянскім словам чьсть ‘гонар’. Адначасова польская мовазнаўца не выключае паходжання асновы чэш- з улікам пераходу х > ш ад этноніма чэхі, бо існуе падобны антарпонім Ляшко, вытворны ад этноніма ляхі (21, s. 30, 37). Беларуская даследчыца А.К. Усціновіч антрапонім Чешейко не зусім удала выводзіць ад рэгіянальнага чашуйка, часэўка ‘пасма нітак на клубку’ (16, с. 148).

Аб папулярнасці антрапонімаў з асновай чэш- ва ўсходнеславянскіх народаў сведчаць даследаванні і рускіх анамастаў У.А. Ніканава і М.М. Тупікава. Так, У.А. Ніканаў, спасылаючыся на слоўнік М.М. Тупікава, згадвае намесніка Василия Чешиху (1447), пасадскага Федора Чешиху (1552) і адзначае, што ,,отчество от нецерковного мужского имени Чешко, неоднократно встречается в русской письменности 16 в.”,

Але мы звернем крыху ўвагу на фармант -яны ў адным з гістарычных варыянтаў назвы Чэшаўляны Гародзенскага павета, які ўскладнены суфіксам -аўл-. Высвятляецца, што ён літоўскі па паходжанню і прымаў удзел ва ўтварэнні асобнай группы тапанімічных назваў, без ваганняў аднесенай навукоўцамі М.В. Бірылам і А.П. Ваганасам да літоўскіх. Такое аднадушша вядомых даследчыкаў-тапанімістаў ускосна паказвае на іншамоўнае паходжанне і назвы вёскі Баранавіцкага раёна. Як вядома, пры хрысціянізацыі Літвы польскае двухасноўнае імя Czeslawбыло заслоена літоўцамі, бо і цяпер працягваюць існаваць імёны Česlowas, Česys, Česius. Іншамоўнае, балтыйскае паходжанне назвы нашай вёскі пацвярджаецца і тым фактам, што на яе поўначы існуе група назваў з літоўскім асновамі: Вакштаўляны (Бакштаўляны), Цікневічы (Цюхневічы), Мордзічы, Соргавічы і іншыя. І самае галоўнае: у інвентарным апісанні графства Мыш, праведзеным у 1692 г., выяўлены намі чалавек DziemidCzeszeyko, які жыў у Шпакоўцах ( 2, арк. 13, 26). Верагодна, продкам згаданага Дзяміда Чашэйкі мы і павінны адвесці ролю заснавальнікаў паселішча Чэшаўля.

На заканчэнне гаворкі аб паходжанні назвы вёскі Цешаўля яшчэ раз звернем увагу на гістарычныя крыніцы: у дакументах ХІХ ст. на польскай і рускай мовах прысутнічае варыянт Цешаўля, а на рускіх картах Чэшаўля, бо рускія афіцэры-картографы працавалі на мясцовасці і ўступалі ў кантакт з простым людам, ад якога і зафіксавалі больш старажытны варыянт назвы сялібы. Спрадвечны варыянт назвы Чэшаўля саступаў свае пазіцыі ў людской памяці больш марудна, чым гэта было ў пісьмовых крыніцах, гістарычная памяць пра раней існуючую назву канчаткова не сцерлася і дасюль, што знайшло адбітак у паданні, запісаным вучнямі мясцовай школы. Згодна з ім некалі праз нашыя мясціны вяртаўся з вайны чэх, які ўпадабаў мясцовую дзяўчыну, з якою ўзяў шлюб. Нашчадкі таго чэха далі пачатак вялікаму сялянскаму роду, прадстаўнікі якога ў памятку аб сваім продку сталі менаваць сялібу Чэшаўляй. У супрацьвагу гэтаму паданню загучала іншае, прыдуманае, відаць, староннікамі сучаснай назвы паселішча. Быццам бы раней тут жылі здольныя майстры бондары, вырабы якіх выклікалі захапленне пакупнікоў, цешылі іх вока. А яшчэ гэтыя майстры, калі абчэсвалі дошчачкі для сваіх бочак, кадушак вельмі стараліся іх вычасаць. Часалі, часалі… Вось і Чэшаўля, а потым Цешаўля.

Звернем увагу таксама яшчэ на адну вартую ўвагі праблему: у справаводстве Цешаўлянскага сельскага Савета, дзяржаўных устаноў, размешчаных на яго тэрыторыі, акрамя можа толькі мясцовай сярэдняй школы, беспадстаўна доўгі час ужывалася дублетная назва Цешаўле. Гэтая назва прысутнічала поруч з назвай Цешаўля на трох з пяці дарожных знаках, пастаўленых на шашы Баранавічы-Дзятлава, асфальтаванай дарозе Цешаўля – Люшнева (па стану на 2004 г.). Пад уплывам традыцыі назва Цешаўле трапіла, відаць, з падачы Баранавіцкай землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы, у Рэестр адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак рэспублікі і стала афіцыйнай. Памылковасць гэтага кроку відавочная, і не толькі згодна законаў беларускай мовы, бо ў нас няма тапанімічнага суфікса –аўле-, але і з пункту гледжання здаровага сэнсу, бо любое рашэнне па геаграфічных назвах – крок адказны і рабіцца павінен толькі з улікам думкі спецыялістаў-тапанімістаў. Упершыню варыянт Цешаўле выяўлены ў дакуменце “Пратакол візіты генеральнай Цырынскага і Навагрудскага дзеканатаў”, што быў складзены ў 1798 г. Верагодна, яго з’яўленне адбылося пад непасрэдным уплывам мясцовага дыялекту, калі замест, напрыклад, множналікавых назоўнікаў агуркі, буракі, гарбузы, грыбы, бацькі прамаўляецца агурке, бураке, гарбузэ, грыбэ, бацьке (4, с. 519-520).

 

2. Мясцовыя геаграфічныя жамчужыны

У кожнага чалавека ёсць імя, якое ён атрымаў у маленстве. Яго даюць нам нашы бацькі ці іншыя блізкія людзі. Свае імёны ці, больш правільна, назвы маюць гарады і вёскі, рэкі і азёры, а таксама яшчэ многае з таго, што ёсць вакол нас: палі, лясы, дарогі, узгоркі і інш. Іх прыдумалі людзі. Назвы ў нашым жыцці – гэта памяць аб мінуўшчыне. Яны вельмі старажытныя і больш маладыя, а паходжанне некаторых нам невядома. Пра ўзнікненне многіх з іх людзі склалі легенды, яны могуць быць недакладнымі, але вельмі цікавымі.

Аб’езчыхін хутар. Так завецца цешаўлянскі хутар, гаспадар якога некалі выконваў абавязкі ляснога аб’езчыка, сачыў за захаванасцю прыродных багаццяў краю. Калі ён памёр, то мянушка мужа перайшлa на жонку, адпаведна і на хутар.

Брудар. Вялікае панскае возера, дзе пры Польшчы разводзілі рыбу. Вада ў вадаёме цёмнага колеру, адсюль і такая назва.

Выган. Кожны чалавек, які праязджае побач з нашай вёскай, заўважае, што ад шляху раскінуўся вялікі луг. Кожны год мясцовыя жыхары вясной выганяюць у першы дзень жывёлу на пашу менавіта на гэты луг. Адсюль і назва.

Гольцаўшчына. Частка вёскі Цешаўле, дзе першымі пасяліліся жыхары з прозвішчам Голец, атрымала назву Гольцаўшчына.

Дубаўшчына. Лясное ўрочышча з перавагай дуба.

Дуброўка. Невялікі лес, які ўсім вядомы як Дуброўка (у ім пераважна расце дуб). Тут наша школа кожны год праводзіць турзлёт. А нядаўна мы прыбіралі нашу Дуброўку ад смецця. Гэта была школьная акцыя “Чысты лес”.

Забыць. Гэта забалочаная мясціна знаходзіцца ад вёскі далёка, далей за іншыя, дзе раней мясцовыя мужчыны касілі, таму лічылася ў нашых продкаў, што ўрочышча Забыць месціцца далёка і забытае.

Заячая гара. Па існуючаму паданню, у той мясціне жыў хутаранін, якому прыходзілася штогод бараніцца ад нашэсця лясных братоў, зайцоў, якія нішчылі яго агародніну.

Каралёва горка. А хто захоча заехаць ці зайсці ў вёску на вуліцу Чакмянёва з вуліцы Ветэранаў, таму абавязкова патрэбна падняцца на невялікае ўзвышша. Менавіта тут, на ўзвышшы, у першай хаце на гэтай вуліцы, жыў чалавек, па мянушцы Кароль. Адсюль пайшла і назва гары.

Мёднікаў хутар. Так завецца яшчэ адзін цешаўлянскі хутар. Тут гаспадарыў Трухановіч Аляксей Фёдаравіч, які займаўся больш за ўсіх у гэтай мясцовасці бортніцтвам.

Маяк. На гэтым месцы пасля вайны стаяў маяк, па якім можна было арыентавацца.

Падгай. Частка ўрочышча Дуброўка.

Парасін хутар. Гэта яшчэ адзін куточак нашай вёскі. Менавіта тут знаходзіўся некалі хутар чалавека, жонку якога звалі па-вясковаму Парассяй.

Свіное возера. Ёсць у нас возера каля вёскі Шпакоўцы. Легенда расказвае, што некалі тут была нізіна. Аднойчы ў ёй рылася свіння і раскапала крынічку. Вада запоўніла ўсю нізіну. Так утварылася возера з такой назвай.

Сярэбраны луг. Перад вёскай, за шашой, бліжэй да азераў знаходзіцца луг, які і цяпер завецца Сярэбраным. Відаць, у сонечны ранак ён пераліваўся ад мноства кропелек расы.

Тапіла. А вось яшчэ адна назва возера нашай мясцовасці. Даўным-даўно, напрадвесні, па лёдзе праз возера праязджаў нейкі пан, але лёд не вытрымаў і сані пайшлі пад лёд, пан патануў. Было гэтае возера некалі даволі вялікае, а цяпер абмялела, зарасло.

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ ГЕРОЯМ

Вясна… Нарэште на сваіх крылах яна прынесла цёплы ветрык, залівістыя  спевы птушак, першую зеляніну. Радасна на душы, прырода абуджаецца. Гэта ўжо 70-дзесятая вясна пасля той страшэннай вайны, праз якую прыйшлося прайсці нашым прадзедам.

Я аб Вялікай Айчыннай вайне ведаю толькі з урокаў гісторыі, мастацкіх твораў і фільмаў. Якой яна была? Не магу нават да канца ўявіць. Каму яна была патрэбна? Навошта столькі ахвяр? Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца яшчэ не адным пакаленнем навукоўцаў, гісторыкаў, следапытаў, ці проста людзей. Няма сям’і ў Беларусі, якую ні закранулі б падзеі 1939-1945 гадоў. Аб гэтым сведчаць бясконцыя помнікі і абеліскі, якія ёсць амаль у кожным кутку нашай Радзімы. Людзям трэба памятаць тое, чаго яны ніколі не бачылі і не чулі. Зямля Беларусі шчодра паліта людскою крывёю. Помнікі розныя: адлітыя з бронзы, апранутыя ў граніт, ці высечаныя з камня, яны пастаўлены на плошчах, у парках, на скрыжаваннях, лясных палянах, на месцы спаленых вёсак. Пэўная рэч – чалавечая памяць…

У маёй вёсачцы Цешаўля таксама стаіць помнік*, недалёка ля школы, дзе я вучуся, у парку, абкружаны зялёнымі туямі, клёнамі і яблыневымі дрэўцамі. Гэты помнік з’явіўся не так даўно, 22 гады таму назад. Але ён меў свайго папярэдніка-сабрата, які стаяў у скверы праз дарогу, крыху ўбок, якраз насупраць школы, дзе некалі вучнямі школы быў пасаджаны вясковы парк.

*Гістарычная даведка: ПОМНІКІ І МЕМАРЫЯЛЫ, адзіночныя або групавыя збудаванні, створаныя па адзінай задуме ў памяць аб падзеях ці ўдзельніках Вялікай Айчыннай вайны, – мемарыяльныя комплексы, архітэктурныя і скульптурныя манументы, помнікі-бюсты, мемарыяльныя знакі, помнікі ваеннай тэхнікі і інш. Узводзяцца звычайна на месцах бітваў і памятных ваенных падзей, на брацкіх магілах, ваенных могілках. У мемарыяльныя комплексы часам уключаюць музеі, дыярамі, панарамы і інш., а таксама сапраўдныя ўзоры баявой тэхнікі  і ўзбраення. Першыя помнікі і мемарыялы на Беларусі ствараліся ў ходзе вайны з недаўгавечных матэрыялаў на брацкіх магілах, месцах гібелі савецкіх воінаў і партызан. Пасля вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі праводзіліся конкурсы праектаў па стварэнні помнікаў і мемарыялы героям вайны, подзвігу савецкага народа… Шырокі размах атрымала будаўніцтва помнікаў і мемарыялаў у 1960-яч г. у сувязі з падрыхтоўкай да святкавання 20-годдзя Перамогі…” (Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыкл. – Мн.: БелСЭ, 1990. – 680 с.).

Лінгвістычная даведка:1.АБЕЛІСК помнік у гонар якой-небудзь падзеі  ў выглядзе гранёнага, звужанага ў версе слупа;

2. ПОМНІК – скульптурнае або архітэктурнае  збудаванне ў знак  ушанавання каго-, чаго-небудзь;

3. МЕМАРЫЯЛ – мемарыяльнае скульптурнае  збудаванне-помнік на месцы якой-небудзь падзеі;

4. МАНУМЕНТ – архітэктурнае  або скульптурнае  збудаванне ў гонар  якой-небудзь выдатнай падзеі або знакамітай асобы;

5. МЕМАРЫЯЛЬНЫ КОМПЛЕКС – комплекс помнікаў, якія служаць для ўвекавечання  памяці якой-небудзь асобы або падзеі;

6. МЕМАРЫЯЛЬНЫ ЗНАК (ШЫЛЬДА) – прадмет, якім абазначаецца, выражаецца, якая-небудзь  важная падзея (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: больш за 65 000 слоў. – Мн.: БелЭн, 1996. – 784 с.).

 

Першы вясковы помнік, узведзены ў вёсцы Цешаўля ў 1965 г.

Старэйшы жыхар вёскі і ветэран працы Гайдук Міхаіл Іванавіч успамінае: “Той помнік  пастаўлены да 20-ці годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны. Узводзіўся ён пры Макарэвічу Уладзіміру Андрэевічу, на той час старшыні калгаса “1-ае Мая”, чалавеку спазнаўшаму ўвічаводкі жахі той страшнай вайны. У.А. Макарэвіч кантраляваў і асабіста ўдзельнічаў у працы па стварэнні помніка ў памяць па вяскоўцах, што не вярнуліся ў родную вёску. У гэтай вайне літасці не было нікому, таму правільна, што аднавяскоўцы такім чынам зберагаюць памяць пра воінаў-землякоў.”

Помнік быў зроблены у выглядзе  піраміды з прыступкамі, на самай верхавіне мясцілася пліта, увенчаная масіўнай пяціканцовай зоркай з адмысловым надпісам:

ВЕЧНАЯ ПАМЯТЬ ГЕРОЯМ,

ПАВШИМ В БОЯХ ЗА ЧЕСТЬ,

СВОБОДУ И НЕЗАВИСИМОСТЬ

НАШЕЙ ЛЮБИМОЙ РОДИНЫ

1941-1945 Г.Г.”.

На апошнім выступе ступенчатай піраміды былі размешчаны две мармуровыя пліты с выбітымі на іх прозвішчамі аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з франтоў вайны. Гэта 74 жыхары вёсак Цешаўля, Шпакоўцы, Цюхнявічы і пасёлка Першамайскі. Да помніка з боку вул. Чакмянёва ішла цэментаваная дарожка, летам абапал раслі кветкі, з любоўю пасажаныя школьнікамі Цешаўлянскай сярэдняй школы, унукамі і праўнукамі сваіх загінуўшых дзядоў і прадзедаў. Тэрыторыя вакол помніка  была абгароджана драўляным плотам. Вучні школы круглы год сачылі за чысцінёй і парадкам вакол помніка. У дні ўрачыстых святаў, на дзень Перамогі ля помніка штогод было шматлюдна: ветэраны вайны і працы, мацеркі і ўдовы салдат, аднавяскоўцы і школьнікі, госці вёскі  ўшаноўвалі памяць сваіх землякоў, кладучы на яго прыступкі самотныя вянкі і безліч ранніх веснавых кветак.

Ішлі гады... У сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя ў сувязі з будаўніцтвам на дадзенай тэрыторыі вясковага Дома культуры, кіраўніцтвам раёна было прынята рашэнне аб пераносе помніка ў іншае месца і выкананне яго ў змененым, больш сімвалічным выглядзе. Хаванскі У.М., былы кіраўнік партыйнай арганізацыі калгаса “Перамога”, адзін з актыўных удзельнікаў працы па ўзвядзенню новага помніка, успамінае: “Была і іншая прычына пераносу помніка. За 20 гадоў, што мінулі пасля ўзвядзення, ён, нягледзячы на частыя рамонты, разбураўся: помніка стаў хіліцца ў правы бок. Відаць, бетонная канструкцыя сваім цяжарам апускалася ў зямлю, што стварыла небяспеку ягопоўнага разбурэння, чаго не маглі дапусціць устурбаваныя землякі і кіраўніцтва калгаса. Пасяля доўгіх ваганняўразваг і кансультацый са спецыялістамі і было прынята рашэнне аб пераносе, так моцка шанаванага і дарагога ўсім нам помніка.

Ветэраны і грамадскасць вескі ля помніка

загінуўшых аднавяскоўцаў (1985 г.)

СЦЯНА ПАМЯЦІ

Помнік разабралі, але мемарыяльныя пліты з выбітамі на іх прозвішчамі аднавяскоўцаў былі перададзены на захаванне ў школу, дзе паспяхова дзейнічала Зала баявой і працоўнай славы, створаная на падставе паседжання камітэта камсамола ўстановы 18 кастарычніка 1977 г. Доўгі час работай па зборы матэрыялаў для Залы кіравала А.І. Сімаковіч, заслужаны настаўнік БССР. За кароткі час былі сабраны матэрыялы і аформлены  сем стэндаў, у тым ліку стэнды “Подзвігі герояў бесмяротныя” (аб нашых земляках, якія загінулі ў баях па вызваленні Радзімы), “Нашы землякі – партызаны атрада імя Суворава” і інш. За кароткі час следапыты  пад кіраўніцтвам штаба Зала адшукалі родзічаў васьмі загінуўшых воінаў, што загінулі пры вызваленні нашай вёскі, падтрымлівалася цесная сувязь з жонкай Героя Савецкага Саюза Г.А. Чакмянёва, якая на той час пражывала ў г. Сочы. Зала баявой і працоўнай славы доўгія гады выконвала ролю значнага асяродка па выхаванню пачуцця патрыятызму ў падрастаючага пакалення мікрараёну Цешаўлянскай сярэдняй школы.

Там і захоўваліся  многія  гады мармуровыя пліты, пакуль не знайшлі новага ўвасаблення ў творчай задумцы дырэктара школы В.М. Дубейкі і настаўніка малявання Н.Г. Луцэвіч, дапамагаў у выкананні работы Тасмінскі К.Т., рабочы школы. Так на першым паверсе школы з’явілася “Сцяна памяці” з прозвішчамі загінуўшых воінаў, што і на помніку, як штодзённае напамінанне вучням з мінулага аб жудасах вайны. Па задумцы аўтараў асноўны фон кампазіцыйнага ўвасаблення – блакітны – колер чыстага неба, жоўта-чырвона-аранжавы захад сонца як бы нагадвае аб крывапраліцці і жорсткасці баёў, чорна-зялёны – колер зямлі, для кожнага роднай і адзінай. Сумотна ляцяць удалеч птушкі, якія сімвалізуюць душы землякоў, якія не вярнуліся з вайны. Колькасць птушак адпавядае колькасці загінуўшых. Вечны агонь, як напамінанне аб шанаванні памяці. Бронзавай фарбай выдзелена кожнае прозвішча ў доўгім спісе.

“Сцяна памяці” ў будынку Цешаўлянскай сярэдняй школы

Творчы праэкт быў здзейснены да 65-годдзя Перамогі (2005 г.).  Васіль Міхайлавіч успамінае: “Калі мяне перавялі на працу ў Цешаўлянскую сярэднюю штолу, дык за два гады мы здолелі стварыць цікавы музей імя Яна Чачота. У музейнай экспазіцыі дастойнае месца адведзена і Вялікай Айчыннай вайне. Адзін з двух стэнтаў, прысвечаных мінулай вайне, змяшчае прозвішчы загінуўшых у вайне воінаў-землякоў. Паўстала пытанне, а куды прыбраць мармуровыя пліты з некалі існаваўшага помніка, вядомага мне выключна з музейных фотаматэрыялаў. Была, нават, задума пусціць іх на рамонт школьнага ганку. Аднак такое рашэнне падалося мне кашчумным і несправядлівым. Так вось і нарадзілася ідэя стварэння ў школе “Сцяны памяці”, як штодзённы напамін вучням школы аб жахах той страшнай вайны і той ахвяры, прынесенай нашым Цешаўлянскім краем ў Перамогу над фашызмам. Час паказаў, што задума цалкам апраўдала сябе, чым я асабіста вельмі ўсцешаны і задаволены”.

НА РАЗГОРНУТЫХ КРЫЛАХ АНЁЛА

Тым часам ішла стваральная праца па ўзвядзенні новага помніка. Работы былі скончаны ў 1992 годзе, калі і адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. Аўтарам праэкту стаў заслужаны архітэктар Паўлючык Аляксей Іванавіч, член Саюза архітэктараў Беларусі, жыхар г. Брэста. Актыўнымі ініцыятарамі і выканаўцамі многіх пытанняў былі жыхары нашай вёскі Хаванскі У.М., на той час сакратар парткома саўгаса  “Праўда”, і Дубовік В.М., дырэктар саўгаса “Перамога”, Гаўдзей І.К., галоўны бугалтар эксперыментальнай базы “Цешаўле” Па іх ініцыятыве і пры вялікай падтрымцы Паўлава М.Я., на той час дырэктара завода “Торгмаш” г. Баранавічы была праведзена вялікая пошукавая работа па ўзнаўленню некаторых прозвішчаў і імён загінуўшых. Праэктную замалёўку да будучага помніка падрыхтавала жонка архітэктара  Паўлючык Тамара Канстанцінаўна, мастак па прафесіі.

 

Аўтар праэкта А.І. Паўлючык (слева) і парторг саўгаса “Праўда” У.М. Хаванскі. 1992 г.

 

Макет помніка быў прадэманстраваны грамадскасці і прайшоў працэдуру зацверджання. Затым майстар за даволі невялікі тэрмін, недзе каля паўгода, працаваў над праэктам узвядзення помніка ў тым выглядзе, якім мы яго бачым сёння. Увогуле, калі гаварыць аб матэрыяльных выдатах, дык пэўную частку расходаў ўзяло на сябе кіраўніцтва саўгаса “Праўда” і эксперыментальнай базы “Цешаўле”, прычым, разлічваліся за работу не толькі грашыма, але, нават, прадуктамі харчавання – грэчкаю і бульбай. Нагадаем – ішоў час, які калі-нікалі сучаснікі называюць “ліхімі дзевяностымі”,  калі матэрыяльнае становішча сельгаспрадпрыемстваў рэзка пагоршылася, што было выклікана значным падаражаннем кошту на тэхніку і паліўна-энергетычныя рэсурсы і адпаведным ўзрастаннем затрат на выраб прадукцыі, цэны на якія заставаліся ў асноўным на ранейшым узроўні.

Сама скульптура жанчыны і крылы былі адліты на “Торгмашы”, літары для напісання прозвішчаў былі зроблены там-жа з алюмінію. За работу “Торгмаш” разлік не браў, бо яны лічыліся шэфамі у саўгаса  “Праўда” в. Люшнева. Аснова для помніка рабілася на месцы сіламі мясцовай брыгады будаўнікоў, пад кіраўніцтвам прараба Зубіка.У.І. На жаль, не ўсе мары аўтара праэкта Паўлючыка А.І. здзейсніліся: планавалася, што сам помнік і дарожка ў парку да яго будзе ўпрыгожана ілюмінацыяй, што надавала б яшчэ большую велічнасць гэтаму месцу. Але гэта былі, як мы ўжо адзначалі, “ліхія дзевяностыя”, калі не было спецыяльных праграм па падтрымцы культуры, і, банальна – закончыліся грошы.

Стаіць жанчына-маці ў доўгай сукенцы, з распушчанымі валасамі, апусціўшы долу вочы. За  яе плячыма разгорнутыя крылы анёла, на якіх увекавечаны прозвішчы загінуўшых жыхароў навакольных вёсак Цешаўлянскага сельскага савета, усяго 74 прозвішчы. Кожную вясну на 9 мая,  на мітынгу, прысвечанаму гадаўшчыне Перамогі па ўсталяванай традыцыі дырэктарам школы В.М. Дубейка ўзгадваецца кожны салдат, які не вярнуўся з фронту.

Антрапаніміка (ад грэч. Antropos чалавек і onyma імя) – раздзел анамастыкі, які вывучае антрапонімы (асабовыя імёны людзей, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі, псеўданімы), іх паходжанне, структуру, сацыяльнае функцыяніраванне і геаграфічнае пашырэнне, а таксама сукупнасць асабовых імёнаў пэўнай тэрыторыі – антрапанімію. 

Уласныя асабовыя назвы ў лексіцы кожнай мовы займаюць асобнае месца. Яны вылучаюцца і па паходжанню і па функцыях, якія выконваюць. Імя, імя па бацьку, прозвішча – гэта сталыя спадарожнікі чалавека на працягу ўсяго жыцця. З названых трох элементаў афіцыйна поўнага наймення асобы безумоўна найбольш старажытным з’яўляецца імя.

Але ж у антрапанімічнай структуры, прызначанай для ідэнтыфікацыі асобы, важная роля належыць прозвішчу, кампаненту больш позняму па часе ўзнікнення ў адносінах да ўласнага імя і імя па бацьку.

Беларускія асабовыя назвы да апошняга часу застаюцца адной з найменш даследаваных абласцей лексікі беларускай мовы. А між тым, яны з’яўляюцца адной з надзвычай важных крыніц вывучэння лексікі і словаўтварэння беларускай мовы папярэдніх эпох, крыніцай высокай даставернасці пры вывучэнні тапанімікі.

Значэнне даследавання ўласных асабовых назваў не абмяжоўваецца чыста лінгвістычнай цікавасцю. Менавіта гэта група лексікі найбольш цесна звязана з жыццём і дзейнасцю чалавека. У ёй адлюстроўваюцца адносіны чалавека да грамадства і прыроднага асяроддзя, разнастайныя бакі яго штодзённага жыцця. Значыць, даследаванне гэтых назваў мае пэўную культурна-гістарычную цікавасць, з’яўляецца адной з крыніц вывучэння этнічнай гісторыі і этнаграфіі народа.

У прапанаванай працы разглядаюцца прозвішчы Цешаўлянскага сельскага савета. Асноўная ўвага звернута на структурны склад прозвішчаў і суфіксальна-ўтваральныя сродкі.

На тэрыторыі сельскага савета жывуць 1912 чалавек, яны з’яўляюцца носьбітамі 392-х прозвішчаў, якія, натуральна, размеркаваліся паміж насельнікамі нераўнамерна. Так, 81 прозвішча маюць толькі па адным носьбіце: Абадзінскі, Агрызка, Анушкевіч, Адамовіч, Александровіч, Анісімаў, Анікевіч, Бухавец, Багамолаў, Блізнер, Валошка, Васілевіч, Валасюк, Галубовіч, Галазекаў, Гурновіч, Гарадкоў, Дзекола, Дучык, Давідзюк, Драгун, Ефімчык, Жук, Захаранка, Званковіч, Івашчанка, Канакоў, Крупы, Карасік, Крыштаповіч, Купрык, Кулеш, Лазар, Ляўко, Лобар, Лошчанка, Макарэнка, Маляўка, Мацэвіч, Манаеў, Малышаў, Матвейчук, Мелехавец, Малахаў, Малюшыцкі, Міхееў, Невераў, Парховіч, Паўлаў, Паўлоўскі, Палякоў, Пятроў, Прышкут, Рамейка, Рудой, Садоўскі, Сіліван, Сіневіч, Сідораў, Слесарчык, Сукора, Церасаў, Фалевіч, Фалейка, Хрушчановіч, Хівула, Царук, Цупрыновіч, Юнковіч, Эрміх, Якубчык і г.д. Яшчэ 75 – па два носьбіты: Абрамчык, Адамчук, Андрэеўскі, Белановіч, Бернічэўскі, Бондар, Булыга, Мароз, Квенін, Камінскі, Карлінскі, Кавальчук, Куніца, Лаўрынчык і г.д. [5 – 13]

У суме гэта складае амаль палову ўсіх прозвішчаў.

Ёсць прозвішчы з вялікаю колькасцю носьбітаў. Сярод найбольш пашыраных Кавалевіч (59), Ваўчэцкі (50), Гоўса (42), Ярашэвіч (36), Сімаковіч (36), Раманка (34), Шчэглік (34), Мазура (33), Прыход (32), Азарка (27), Гаўдзей (27), Гайдук (27), Праскура (27), Стрыхар (27), Дзерман (25), Пугач (25), Ліцкевіч (24), Трухановіч (24), Ігнатовіч (23), Папкевіч (22), Лукашэня (22), Каржан (20), Саўчук (18), Курганскі (18), Пашва (18), Лапкоўскі (17), Карабыка (15), Лобан (14), Лушчык (14). [5 – 13]

Багацце і стракатасць асноў прозвішчаў нагадваюць энцыклапедыю мовы, штодзённага жыцця, умоў існавання, спосабаў і формаў задавальнення матэрыяльных і духоўных патрэбаў людзей. Сярод іх асновы, што адлюстроўваюць розныя бакі рэчаіснасці.

Тут мы сустракаем і прозвішчы, паходжанне якіх выклікае цяжкасць. Прыкладамі могуць быць прозвішчы наступныя: Друсішын, Еўценін, Савіч, Місюн і іншыя. [5 – 13]

Каля 30-ці прозвішчаў утвораны ад мужчынскіх асабовых імёнаў і іх гутарковых формаў: Барысік<Барыс, Гардзейка<Гардзей, Міхальчык<Міхась, Пятрыка<Пятрусь, Дзенісовіч<Дзяніс, Ігнатовіч<Ігнат, Карповіч<Карп, Александровіч<Аляксандр, Анісімовіч<Анісім, Захаркевіч<Захар, Васілевіч<Васіль, Лукашэвіч< Лук’ян, Мікалаеў<Мікола, Тамашэўскі<Тамаш, Макарэвіч<Макар, Нікіцін<Мікіта, Паўлаў<Павел, Пятроў<Пятро, Раманка<Раман. Частка з іх паходзіць ад праваслаўных: Александровіч<Аляксандр, Анісімовіч, Анісімаў<Анісім, Арцюх<Арцём, Астапчык<Астап, Андрэўскі<Андрэй, Васілевіч<Васіль, Васіленка<Васіль, Гардзейка< Гардзей, Грынкевіч<Грыгорый, Грышчанкоў<Грыгорый, Дзямід<Дзямід, Іваноўскі<Іван, Іваненка<Іван, Макарэвіч<Макар. Некаторыя ўтварыліся ад каталіцкіх: Ігнатовіч<Ігнат, Лаўрук<Лаўрэн, Лаўрынчык<Лаўрэн, Лук’янчык<Лук’ян, Лукашэня<Лук’ян, Лукашэвіч<Лук’ян. Ёсць прозвішчы, аснову якіх складаюць яўрэйскія імёны: Абрамчык<Абрам, Адамовіч<Адам, Адамчук<Адам, Азарка<Азарый, Анушкевіч<Януш, Аўдзей<Аўдзей, Гаўдзей<Аўдзей, Гаўрыльчык<Гаўрылій, Ільюшчанкоў<Ілья, Лазар<Елізар [2, с.23, 27, 39, 47, 63, 81, 105]. Гэтыя прозвішчы ў свой час былі кананізаваны царквой.

Але найбольш прозвішчаў паходзяць ад былых мянушак. Імёны-мянушкі ў час іх узнікнення заўсёды маюць пад сабой які-небудзь рэальны факт. Часта яны характарызуюць асобу па знешняму выгляду ці па характару. У такім разе выкарыстоўваецца апелятыўная лексіка, семантыка якой непасрэдна ўказвае на рысу знешняга выгляду ці характару чалавека, што паслужыла повадам для ўзнікнення імені-мянушкі: Буян, Скараход і г.д.

У іншых выпадках чалавек па такой рысе асацыіруецца з якой-небудзь жывёлінай, птушкай, рыбай ці прадметам, для якіх гэта рыса з'яўляецца вядучай, і тады ўзнікаюць імёны-мянушкі тыпу Дрозд, Пугач, Кабанаў, Карасік і інш. Прафесія, занятак чалавека, яго роля ў сям’і і грамадстве таксама "пастаўляюць" матэрыял для ўтварэння імён-мянушак. Аналізуючы прозвішчы жыхароў Цешаўлянскага сельскага савета, можна зрабіць высновы, што ў аснове шматлікіх прозвішчаў і пакладзены мянушкі, якія абазначаюць назвы свойскіх жывёл: Катовіч, Кабанаў, Казлоўскі, Казлоў, Козел; назвы дзікіх звяроў і грызуноў: Лосік, Ваўчэцкі, Лісоўскі, Куніца; назвы членістаногіх, павукападобных: Жук; назвы чарвей, мяккацелых земнаводных: Слізень; назвы свойскіх птушак: Гусак; назвы дзікіх птушак: Верабей, Дрозд, Пугач; Сакалоў, Варанкоў, Шпак; назвы рыб: Карасік; назвы частак цела і покрыва цела чалавека і жывёлы: Зубік, Зубкевіч, Губко, Галавач, Галавенка, Лапіч, Лапкоўскі, Локцеў, Кішкурна, Лобан; назвы хвароб, траўм, паталагічных адхіленняў: Шчарбацюк, Шчурко, Храпік, Куцанаў; назвы раслін, іх частак, пладоў: Лазоўскі, Маліноўскі, Аўсянік, Грыб, Грыбок, Званковіч, Валошка, Бурак, Груша; назвы прылад працы, прадметаў бытавога ўжытку і іх частак: Дзежка, Коўш, Вілкоў, Карэцкі, Абадзінскі; назвы адзення, тканін, абутку, галаўных убораў: Пашва; назвы прадуктаў харчавання, страў, напіткаў і іх састаўных частак: Крошкін, Каржан, Крупы, Кулеш; назвы музычных інструментаў: Валынчык, Дудко, Званковіч.

Паводле ўтваральнае структуры колькасна пераважаюць непатранімічныя прозвішчы /г.зн. якія фармальна не з’яўляюцца назвамі асоб па бацьку . З іх нямала прозвішчаў паходзіць ад варыянтаў асабовых імёнаў, утвораных пры дапамозе разнастайных суфіксаў:

Сама пашыраны ў рэгіёне тып патранімічных прозвішчаў /якія фармальна з’яўляюцца найменнямі асоб па бацьку – гэта прозвішчы на –овіч/-евіч, -авіч,

іч/-ыч, -ыц: Дзенісовіч, Званковіч, Ігнатовіч, Карповіч, Катовіч, Крыштаповіч, Клінковіч, Адамовіч, Александровіч, Белановіч, Галубовіч, Ляўковіч, Сімаковіч, Захаркевіч, Зубкевіч, Кавалевіч, Анікевіч, Васілевіч, Грынкевіч, Ліцкевіч, Макарэвіч, Рускевіч, Станкевіч, Фалевіч, Хіневіч, Лапіч, Савіч, Хоміч.

Звяртае на сябе ўвагу група прозвішчаў з суфіксам –оў/–еў, –аў , –ін/-ын: Канакоў, Грышчанкоў, Казлоў, Крайноў, Кузняцоў, Варанкоў, Ганееў, Локцееў, Малафееў, Мінаеў, Маісееў, Калабухаў, Кабанаў, Курбатаў, Басаў, Багамолаў. Суфікс –оў/-аў далучаўся да асновы назоўнікаў мужчынскага і ніякага роду, а адпаведныя прыналежныя прыметнікі ад асноваў назоўнікаў жаночага роду ўтвараліся з дапамогай суфікса –ін/-ын, але большасць іх маюць прыкметы небеларускага паходжання: Друсішын, Панчын, Еўценін, Журбін, Кірушкін, Крошкін, Барадзін, Булдогін, Квенін, Лазунін, Нікіцін, Аўсянін, Прахін.

Як найменні па бацьку маглі ўтварацца і антрапонімы на  – скі/-оўскі/-еўскі/

-аўскі/-інскі/-цкі, але цяпер нельга вызначыць утваральную базу кожнага такога прыметніка, што стаў прозвішчам. Магчыма, былымі патронімамі з’яўляюцца часткова тыя, дзе ў аснове прачытваецца асабовае імя, але іх няшмат, і, хутчэй за ўсё, большасць прозвішчаў на –скі/-цкі не былыя найменні па бацьку, а паходзяць ад тапонімаў ці ўтвораны штучна:

Езерскі, Жылінскі, Камінскі, Курганскі, Іваноўскі, Казлоўскі, Лапкоўскі, Лазоўскі, Лісоўскі, Маліноўскі, Кульпінскі, Абадзінскі, Ваўчэцкі, Карэцкі, Малюшыцкі, Галубіцк. [3, с. 120].

Патранімічную функцыю мог выконваць суфікс –ук/-юк і асабліва –чук: Гаўрук, Лаўрук, Марук, Астапук, Царук, Крыцкалюк, Кіслюк, Блізнюк, Кавальчук, Краўчук, Карэнчук, Адамчук, Матвейчук, Раманчук.

Паводле М. Бірылы, патранімічным мог выступаць і суфікс –чык; ён, як і
-чук, у беларускай антрапаніміі найбольш адзначаецца ў прозвішчах. Заўважаецца заканамернасць, што ва ўсіх гэтых выпадках суфікс далучаецца да асновы поўнага імя. Можна меркаваць, што гэта сведчыць на карысць патранімічнасці ўтварэнняў, бо структура гутарковых імёнаў звычайна адрозніваецца большаю разнастайнасцю: Ефімчык, Абрамчык, Астапчык, Гаўрыльчык, Лаўрынчык, Лук’янчык, Міхальчык, Навумчык, Піліпчык, Юрчык, Жаўнерчык, Валынчык, Лушчык, Палуянчык, Слесарчык, Панчык.

Адзінаццаць прозвішчаў маюць канцавым фармантам патранімічны суфікс –енка/-энка, -анка: Ефіменка, Карпізенка, Каланенка, Васіленка, Раманчэнка, Макарэнка, Захарчанка, Івашчанка, Карышчанка, Краўчанка, Лотчанка.

Дзесяць прозвішчаў маюць суфіксы -ік/-ык, -нік, -к, -ек: Барысік, Карасік, Карабыка, Заугольнік, Калядка, Дудко, Агрызка, Азарка, Аношка, Курбека.

Невялікую групу складаюць прозвішчы з суфіксамі –ец /-эц, авец, -анец: Голец, Каранец, Бухавец, Мелехавец.

Нячастымі ў беларускай мове з’яўляюцца прозвішчы з суфіксамі –ак/-як; -ан/-ян; –ун /-юн: Бяляк; Атаян; Драгун, Місюн.

Беларускай мове ўласцівы прозвішчы з суфіксам -онак/-ёнак: Усачонак. Суфікс мае патранімічнае значэнне.

Уласцівы беларускай мове прозвішчы з суфіксам –еня/-эня. Па значэнні суфікс –еня/-эня суадносіцца з апелятыўным суфіксам –яня, які ў прозвішчах выражае патранімічныя адносіны. Прозвішчы з суфіксам –еня/-эня ўтварыліся ў асноўным ад уласных асабовых імён: Братчэня, Лукашэня, Петручэня, Сідарэня.

Адно прозвішча Кірэйка мае патранімічны суфікс –ейк і адно, Галайша, суфікс –ш.

Ёсць частка прозвішчаў лексіка-семантычнага ўтварэння. У гэтую групу ўваходзяць прозвішчы, якія ўтварыліся непасрэдна ад асабовага імя: Арцюх, Арцём, Дзямід, Лазар, Аўдзей, Бернат, Герман, Фелікс, Сяргей; ад назоўнікаў: Грыбок, Гусак, Верабей, Дрозд, Шпак, Коўш, Дзежка, Жук, Куніца, Карасік, Куніца, Мароз, Слізень, Шарык, Грыб, Бурак, Груша, Пятрушка, Рамашка, Валошка; ад прыметнікаў: Рудой.

Шматлікую групу складаюць прозвішчы сінтаксічна-марфалагічнага ўтварэння: Скараход, Чарнагрэбель, Салагуб, Багамолаў, Белабароды, Скамарох.

Разделы сайта