Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Приказ об организации родительского университета

 

ЗАГАД                                                   ПРИКАЗ

30.11. 2020 № 173

в. Цешаўле                                           д. Тешевле

 

Аб арганізацыі бацькоўскага ўніверсітэта

З мэтай стварэння ўмоў для павышэння бацькоўскай кампетэнтнасці, гарманізацыі дзіцяча-бацькоўскіх адносін у сям'і і ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2020/2021 навучальным годзе»

ЗАГАДВАЮ:

1. Стварыць на базе Дзяржаўнай установы адукацыі «Навучальна-педагагічны комплекс Цешаўлянская дзіцячы сад-сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» бацькоўскі ўніверсітэт (далей – універсітэт).

2. Адказнасць за арганізацыю і работу бацькоўскага ўніверсітэта ўскласці на намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Барадзіну І.М..

3. І.М. Барадзіной, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце:

3.1. распрацаваць  Палажэнне аб бацькоўскім універсітэце ўстановы.

Тэрмін выканання – да 16.11.2020;

3.2. узгадніць кандыдатуры педагагічных работнікаў установы для кіраўніцтва кафедрамі ўніверсітэта:

кафедра прававыхведаў – Ваўчэцкая І.М.;

кафедра ўзроставай і сямейнай псіхалогіі – Макарэвіч Г.П.;

кафедра педагогікі і канструктыўных узаемаадносін – Налівайка І.У.

Тэрмін выканання – да 16.11.2020.

4. Настаўніку Белых М.М. стварыць на афіцыйным інтэрнэт-сайце ўстановы ўкладку «Бацькоўскі ўніверсітэт».

Тэрмін выканання – да 16.11.2020.

5. Класным кіраўнікам І–Х класаў:

5.1. правесці анкетаванне бацькоў з мэтай выяўлення цяжкасцей і праблем сямейнага выхавання; апрацаваць атрыманыя дадзеныя і перадаць загадчыкам кафедр для вызначэння тэматыкі заняткаў ва ўніверсітэце.

Тэрмін выканання – да 14.11.2020.

6. І.М. Барадзіной, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сумесна з кіраўнікамі кафедр і класнымі кіраўнікамі падрыхтаваць план работы ўніверсітэта.

Тэрмін выканання – да 15.11.2020.

7. Кантроль за выкананнем дадзенага загада ўскласці на І.М. Барадзіну, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце.

 

 

Разделы сайта