Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.09.2018

Адзіны бацькоўскі дзень

У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся адзіны бацькоўскі дзень. Тэмай бацькоўскага схода была "Узаемадзеянне сям'і, школы і соцыума ў выхаванні і навучанні дзяцей". Напачатку мерапрыемства выступіў В.М. Дубейка. дырэктар школы, які расказаў аб галоўных мэтах і задачах школы ў новым навучальным годзе, і закрануў агульныя пытанні навучання і адукацыі. Затым з прэзентацыяй устаноў дадатковай адукацыі выступілі настаўнікі, які вядуць у школе гурткі і дадатковыя заняткі. Пасля з презентацыяй і відэафільмам па тэме "Фарміраванне ў падлеткаў каштоўнасных адносін да жыцця" выступіла настаўніца І.М. Барадзіна. Псіхолаг установы адукацыі правяла з бацькамі гутарку па праблеме насілля ў сям'і. Пасля абмеркавання ўсіх пытанняў адбылася сустрэча класных кіраўнікоў з бацькамі па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2018/2019 навучальным годзе.

Разделы сайта