30 студзеня ў памяшканні школьнай бібліятэкі адбылося літаратурнае падарожжа па творчасці Івана Шамякіна. Мерапрыемства прысвечана юбілею пісьменніка. Мастацкія творы Івана Шамякіна, крытычныя работы радуюць чытачоў. Бессмяротным застаецца тое вечнае, што нарадзілася пад пяром сапраўднага майстра. Пад час мерапрыемства вучні даведаліся аб жыццевым і творчым шляху пісьменніка. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава "Слова яго недарэмна гучала" і была выкарыстана мультымедыйная устаноўка.