Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

01.03.2016

У Цешаўлянскай школе адбыўся Дзень аховы дзяцей

На падставе плана работы аддзела адукацыі Баранавіцкага райвыканкама на 2015 — 2016 навучальны год і ў адпаведнасці з планам школьных мерапрыемстваў па арганізацыі і функцыянаванні органаў кіравання і сіл грамадзянскай абароны Цешаўлянскай сярэдняй школы ва ўстанове 01.03.2016 г. прайшоў “Дзень абароны дзяцей”. У яго рамках былі праведзены наступныя мерапрыемствы:

1.  Урачыстае адкрыцце “Дня абароны дзяцей”.

2.  Пазапланавы інструктаж па правілах пажарнай бяспекі.

3.  Адпрацоўка практычных навыкаў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі:

-    эвакуацыя з будынка школы;

-    аказанне першай медыцынскай дапамогі пры пераломах, крывацёках, пацярпеламу на вадзе.

4.  Прагляд камп’ютэрнага варыянта кінафільма супрацьпажарнай тэматыкі.

У правядзенні мерапрыемства ўдзельнічалі начальнік ПАРП-18

Баранавіцкага ГРАНС Калядка У.У., а таксама ўрач Цешаўлянскай урачэбнай амбулаторыі Лісоўская Т.А.

У выніку правядзення “Дня абароны дзяцей” былі ўдасканалены тэарэтычныя веды і практычныя ўменні вучняў і работнікаў школы па дзеяннях у надзвычайных сітуацыях; праверана падрыхтаванасць вучняў да дзеянняў у нестандартнай сітуацыі. Педкалектывам былі створаны ўмовы для ўсведамлення вучнямі неабходнасці бяспечных паводзін дома, у школе і ў грамадскіх месцах. “Дзень абароны дзяцей” спрыяў умацаванню вучнёўскага калектыва школы.

Разделы сайта