12.03.2016 года ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся Дзень здароўя "Алімпійскія надзеі Беларусі". У 9.00 адбылося ўрачыстае адкрыцце Дня здароўя. Дырэктар павітаў удзельнікаў спаборніцтваў і пажадаў поспехаў ва ўсіх дысціплінах. У праграме мерапрыемства былі падцягванне на высокай перакладзіне (хлопчыкі 1-11кл.), падыманне тулава са становішча лежачы за 1 хвіліну (дзяўчынкі 1-11кл.), скачкі з месца штуршком двума нагамі, спаборніцтвы па валейболу (7-11кл.), спаборніцтвы па настольнаму тэнісу, спаборніцтвы па шахматам. Пасля заканчэння ўсіх спаборніцтваў адбылося закрыцце. Дырэктар школы Дубейка В.М. і настаўнік фізічнай культуры Азарка А.Л. павіншавалі ўдзельнікаў і ўзнагародзілі пераможцаў.