У суботу у межах шостага школьнага дня прайшла літаратурна-музычная кампазіція па творчасці Кандрата Крапівы з далучэннем мультымедыя, інсценіровак баек, урыўка з твора "Хто смяецца апошнім", музычных кампазіцый, песень. Мэтамі мерапрыемства былі
1. пашырыць веды вучняў пра асобу Кандрата Кандратавіча Крапівы і яго творчасць
2. фарміраваць у вучняў уменне заўважаць адмоўнае і вылучаць станоўчае ва ўчынках людзей
3. развіваць камунікатыўныя навыкі, лагічнае, творчае мысленне, садзейнічаць узбагачэнню эмацыянальнай сферы вучняў, развіццю іх моўнай і эстэтычнай культуры
4. спрыяць выхаванню ў кожным вучні пачуцця гонару за Беларусь, самапавагі і ўмення паважаць іншых.