17 верасня 2017 года ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся агульны дзень бацькоў па тэме "Грамадскае, дзяржаўнае і сямейнае ўзаемадзеянне як важнейшая перадўмова павышэння эфектыўнасці выхавання". У гэты дзень па пытаннях выхавання дзяцей выступалі Шакаліс К.Г., сацяльны педагог, Баразна І.В., участковы інспектар і дырэктар школы Дубейка В.М. Пасля агульнага сходу бацькі накіраваліся да класных кіраўнікоў, дзе адбыліся размовы па пытаннях арганізацыі адукацыйнага працэсу ў гэтым навучальным годзе.