03.10.2016 года ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася агульнашкольная лінейка, прысвечаная падвядзенню вынікаў першага месяца вучэбнага году. На лінейцы дырэктар павіншаваў і ўзнагародзіў граматамі пераможцаў спартыўных мерапрыемстваў шостых школьных дзён. Таксама былі падняты пытанні дзяжурства ў сталовай і на перапынках, пытанні, звязаныя з адзеннем дзелавога стылю. Акрамя гэтага, падвялі рахункі мінулага месяца, былі аб'яўлены лепшыя вучні, былі ўказаны арыенціры далейшай працы ў накірунку самаразвіцця, атрымання якасных ведаў.