У Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася сельскагаспадарчая выстава "Хвала рукам, што пахнуць хлебам". Вучні школы падрыхтавалі вырабы з сельскагаспадарчай прадукцыі, прысвечаныя рознай тэматыцы. Лепшыя вырабы трапілі на выставу, што адбывалася ў файе школы.






