У рамках шостага школьнага дня ў Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшоў вусны часопіс "Нашы землякі - воіны-інтэрнацыяналісты", прысвечаны Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Пад час гэтага мерапрыемства вучні даведаліся аб удзельніках тых падзей, жыхарах Баранавіцкага раену. Гучалі вершы і спевы тых гадоў у выкананні вучняў школы. Адчувалася, што ўсе, хто рыхтаваўся да гэтага мерапрыемства праз сябе пранеслі ўвесь боль і павагу да тых, хто ўдзельнічаў у тых падзеях.