22.02.2017 у Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіла метадычнае аб'яднанне класных кіраўнікоў. Тэмай метадычнага аб'яднання было "Сучасныя патрабаванні да работы ўстановы адукацыі з сем'ямі навучэнцаў". Класны кіраўнік 8 класа Старыковіч І.Г, падзялілася з каллегамі вопытам работы класнага кіраўніка з бацькамі праз прымяненне розных форм. У рамках сходу ў 8 класе прайшла класная гадзіна "У свеце прафесій", у якой прымалі ўдзел бацькі навучэнцаў. Яны распавялі аб тым, як прыйшлі ў прафесію, чаму выбралі менавіта яе і якія пазітыўныя рысы есць у той ці іншай прафесіі.