Да сусветнага Дня паэзіі ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася літаратурная вечарына "Паэзіі свет неабсяжны". Вучні школы чыталі вершы класічных і сучасных беларускіх і рускіх паэтаў. Да вечарыны была падрыхтавана прэзентацыя, у рамках якой вучні маглі пачуць запісы, на якіх аўтары чыталі ўласныя вершы. Таксама была аформлена кніжная выстава, на якой вучні маглі пазнаёміцца з кнігамі найбольш вядомых беларускіх і рускіх паэтаў.