24 студзеня 2018 у Цешаўлянскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна пачала працу выстава "Васіль Быкаў. Доўгая Дарога Дадому ...", падрыхтаваная Дзяржаўным музеям гісторыі беларускай літаратуры, і прысвечаная жыццю і творчасці беларускага класіка. З прывітальным словам звярнуўся да вучняў і настаўнікаў дырэктар музею Яцкевіч Дзмітрый Лявонцьевіч, які адзначыў веліч постаці пісьменніка для беларускай і сусветнай культуры. Затым была праведзена экскурсія работнікамі музея. Вучні школы яшчэ раз далучыліся да творчасці В.Быкава, сімвала мужнасці, годнасці, самабытнасці беларускага народа. Было цікава паслухаць не толькі аб жыцці і творчасці В.Быкава, але пазнаёміцца з ім і як з мастаком. Васіль Міхайлавіч Дубейка, дырэктар школы, падзякаваў кіраўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры за магчымасць першымі ў Брэсцкай вобласці пазнаеміцца са зместам выставы, даведацца аб творчым і жыццевым шляху знакамітага беларускага класіка.