10.02.2018 года ў Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшоў дзень здароўя, прысвечаны Дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы "Юны абаронца Айчыны". У рамках спаборніцтваў вучні ўдзельнічалі ў лыжным кросе, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Таксама праходзілі спаборніцтвы па дартсе. Пасля дартса вучні гулялі ў піянербол, валейбол, настольны тэніс, а таксама ў шашкі і шахматы. Напрыканцы дня пераможцы былі ўзнагароджаны падарункамі.













