21.02.2018 года ў рамках тыдня роднай мовы праходзіў КВЗ "Знатакі роднай мовы". Гульня праводзілася для вучняў 5-8 класаў. На мерапрыемстве вучні школы адказвалі на цікавыя пытанні, прымалі ўдзел у конкурсах, мэтай якіх было паглыбіць веды вучняў і прастымуляваць вучняў да больш паспяховага вывучэння і ўжывання беларускай мовы.















