9 мая ў весцы Цешаўле адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны 73-годдзю з Дня Перамогі. На пачатку мітынга былі ўскладзены кветкі да мемарыяльнай дошцы ў Цешаўлянскай сярэдняй школе. Таксама быў ускладзены вянок да абеліска каля школы. Ва ўстыпным слове дырэктар школы Дубейка В.М. прапанаваў ушанаваць памяць землякоў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пасля слова ўзяў старшыня Баранавіцкага міжрённага камітэту дзяржаўнага кантролю Данілаў А.В. Ён сказаў, што свята Перамогі -- адно з найважнейшых для жыхароў Беларусі. Пад час урачыстай часткі мітынга вучні школы чыталі вершы, гучалі спевы, якія адзначалі мужнасць і гераізм Савецкага народа. Жыхары і госці вёскі перакананы, што мітынг - вельмі добрая нагода выказаць павагу да ўсіх, хто у час Другой Сусветнай вайны коштам свайго жыцця падараваў нам магчымасць жыць у мірнай краіне.