Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

30.05.2018

Апошні званок у Цешаўлянскай школе

Вось і прагучаў апошні званок за выпускнікоў 2018 года! Гэта падзея назаўжды застанецца ў сэрцы кожнага, хто ў гэтым годзе пакідае родную школу. Мерапрыемства, прысвечанае святу апошняга званка прайшло на вельмі высокім узроўні ў Цешаўлянскай сярэдняй школе. З прывітальнымі словамі і віншаваннямі для выпускнікоў выступіў дырэктар школы Дубейка В.М. Урачыстым госцем свята ў нашай школе быў старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэту Хвацік Васіль Міхайлавіч. Ён павіншаваў усіх, хто сканчвае школу, і адзначыў накірункі ў далейшай працы над сабой. Таксама выпускнікоў павіншавалі: іх першая настаўніца Скачынская В.А., класны кіраўнік Барадзіна І.М., бацькі вучняў 9 і 11 класаў. Па традыцыі вучні 11 класа падаравалі вучням першага класа футбольныя мячы. Вучні, якія напрацягу навучальнага года адзначыліся выдатнымі вынікамі ў вучобе і грамадскім жыцці школы былі ўзнагароджаны граматамі і падзячнымі лістамі. Апошні званок - гэта падзея, якая не аставіла абыякавым анікога.

Разделы сайта