13 кастрычніка, напярэдадні аднаго з самых светлых святаў, дня Маці, у Цешаўлянскай школе шанавалі матуль. Мерапрыемства наведалі мамы вучняў школы. У гэты дзень для іх гучалі віншаванні, спевы і вершы (нават на англійскай мове). У невяльчкіх сцэнках дзеці адлюстроўвалі паўсядзённае жыццё сваіх матуль, як яны паспяваюць усе рабіць па дому, паказвалі ўсе прыгожыя рысы характару сваіх мам. Было вельмі прыемна назіраць за тым, з якой цяплынёй і пяшчотай адносяцца дзеці да сваіх матуль, і зразумела, што гэта пачуцце ўзаемнае.