9 лістапада - Міжнародны дзень энергазберажэння. З гэтай нагоды ў Цешаўлянскай сярэдняй школе ў 1-11 класах праводзіліся гутаркі і мерапрыемствы, прысвечаныя пытанням захавання энергіі. Былі падрыхтаваны конкурсы, творчыя заданні, выкарыстоўваліся мультымедыйныя прэзентацыі.