21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day), які быў абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй UNESCO 17 лістапада 1999 года і адзначаецца кожны год з лютага 2000 года.
Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове. Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.
У нашай школе адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы. Усе яны былі накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, на выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
Кожную раніцу на школьным стэндзе размяшчалася інфармацыя аб тых мерапрыемствах, якія маюць месца адбыцца ў гэты дзень.
Панядзелак пачаўся з інфармацыйнай гадзіны, прысвечанай Дню роднай мовы.
Аўторак быў насычаны яркімі фарбамі – праводзіўся конкурс малюнкаў і фотаздымкаў “Я Беларусь!”
Акцыя “Далучы сваю далонь” распачалася ў сераду і працягвалася да пятніцы. З самай раніцы карэспандэнты-старшакласнікі бралі інтэрв’ю ў настаўнікаў і работнікаў школы, праводзілі апытванне сярод вучняў з мэтай выяўлення папулярнасці беларускай мовы ў нашай школе. Яны намагаліся знайсці адказ на важнае пытанне: што трэба зрабіць для таго, каб родная мова загучала ў нашым паўсядзённым жыцці, каб мы, беларусы, “не цураліся” сваёй мовы? Вынікам іх працы стаў заклік да ўсіх: “Калі ты за тое, што кожны беларус павінен ведаць сваю родною мову – далучы сваю далоньку да нашых, падтрымай беларускую мову!” На плакатах, якія былі расклеены па ўсёй школе, з’явілася вельмі шмат далоняў. Маленькія і вялікія далоні накладаліся адна на адну, іх нават цяжка было падлічыць!
20 лютага адбылася гульня-спаборніцтва “Два караблі” паміж 6 і 7 класам. Дэвіз гульні: мову родную, край свой любіце! У ходзе мерапрыемства вучні ўпэўніліся, што беларуская мова цікавая і займальная.
21 лютага – Дзень роднай мовы – пачаўся акцыяй “Мова родная – мова модная!” У гэты дзень усе імкнуліся размаўляць па-беларуску.
15 вучняў нашай школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”
Пасля конкурсу чытачоў “Гучы, роднае слова!”, вынікам якога сталі цудоўныя па сваёй шчырасці і натхнёнасці вершы на беларускай мове, якія прагучалі з вуснаў як малодшых вучняў, так і старшакласнікаў, прысвечаныя роднаму краю, беларускай мове, стала зразумелым : у нашай школе жыве беларускае слова!
Завяршаючым акордам тыдня стала імпрэза “Жывое ў вяках беларускае слова”. Яна была прысвечана мілагучнай, непаўторнай, самай прыгожай, роднай беларускай мове.
Спадзяемся, што тыдзень, які мы прысвяцілі нашай любай беларускай мове нікога не пакінуў раўнадушным. Спадзяемся, што мы, настаўнікі, разам з вамі, нашымі вучнямі, змаглі данесці да ўсіх тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць яе!