Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.11.2018

Шосты школьны дзень

Сёння адбыўся шосты школьны дзень у Цешаўлянскай сярэдняй школе. У рамках гэтага дню прайшоў урок мужнасці, прысвечаны подзвігу Ўладзіміра Карвата. Для ўроку была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя і відэасюжэт аб гераізме першага Героя Беларусі. У школьнай бібліятэцы была арганізавана тэматычная паліца "Першы Герой Беларусі" (да 60-годдзя з дня нараджэння Ўладзіміра Карвата). Акрамя гэтага працаваў гурток "Англійскі тэатр", на якім вучні адтачвалі сваё тэатральнае майстэрства. У сценах школы гучалі чароўныя словы з англійскай п'есы "Маліфісэнта"... А тым часам у спартыўнай зале кіраўнік фізічнай культуры Азарка А.Л. падрыхтаваў паласу перашкодаў для навучэнцаў. Кожны жадаючы мог выпрабаваць свае уменні па арыентаванню ў межах спартыўнага залу. Адным компасам не абыдзешся. А юныя мастакі падбіралі колеры і эксперыментавалі з фарбамі на гуртку "Вяселая палітра". Такім чынам, чарговы шосты школьны дзень прайшоў, як заўжды, плённа, яскрава і інфарматыўна.

Разделы сайта