Прыйшла вясна! Вучні Цешаўлянскай школы сустракалі вясну святкаваннем масленіцы. Яны прыгатавалі бліны і іншыя прысмакі, была падрыхтавана ярмарка. І дзеці, і настаўнікамі частаваліся смачнымі блінамі. Таксама была праведзена конкурсная праграма, на якой дзеці спявалі і чыталі вершы, прысвечаныя вясне. Адным з самых яскравых момантаў свята было зжыганне чучала зімы.