У Цешаўлянскай сярэдняй школе праходзіць тыдзень бяспекі па правілах дарожнага руху. У рамках тыдня пройдуць наступныя мерапрыемствы: конкурсная праграма “Кожны павінен ведаць правілы дарожнага руху” (для 1-4 класаў), інтэлектуальная гульня “Эх дарогі” (для 9-11 класаў), КВЗ “Знаўцы правіл дарожнага руху” (для 5-8 класаў), экскурсія па мікрараёну школы “Мая бяспечная дарога” (для 1-4 класаў), конкурс малюнкаў “Твой бяспечны шлях у школу” (для 5-8 класаў), Конкурс калажаў “Выконваем законы дарог” (для 9-11 класаў), віктарына “Дарожныя знакі” (для 5-8 класаў). Таксама ў рамках тыдня будуць праводзіцца мінуткі бяспекі, размяшчэнне інфармацыі па прафілактыцы дарожна-транспартных здарэнняў, распаўсюджванне лістовак і памятак сярод жыхароў вёскі па правілах паводзін на дарогах. Адкрыцце тыдня прайшло з удзелам вучняў, занятых у гуртке "ЮІДР". Яны падрыхтавалі інсцэніроўку па тэме неабходнасці ведаў правілаў дарожнага руху.