Да Дня бібліятэк у Цешаўлянскай сярэдняй школе праведзена конкурсная праграма "Падарожжа ў Кнігаград". Пад час правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся аб гісторыі стварэння кнігадрукавання, была праведзена літаратурная віктарына, конкурс загадак, лічылак, скорагаворак. У мерапрыемстве ўдзельнічалі вучні 1-5 класаў.