21.09 у Цешаўлянскай сярэдняй школе адбыўся агульны бацькоўскі сход. Першым на сходзе выступаў дырэктар школы Дубейка В.М. Ён расказаў аб агульных пытаннях навучання у 2019/2020 навучальным годзе. Пасля з інфармацыяй па бяспечных паводзінах на дарогах выступіў старшы інспектар ДАІ Лугін А.В. Настаўнік рускай літаратуры Леўковіч Ірына Іванаўна расказала бацькам аб выхаванні дзяцей з пункту гледжання Бібліі. Сацыяльны педагог Саўко В.В. правяла гутарку з бацькамі аб прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх. Напрыканцы сходу дырэктар правеў неабходныя гутаркі з бацькамі вучняў 11 класа.