Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.09.2019

Дзень здароўя, прысвечаны Еўрапейскаму тыдню мабільнасці

Сёння ў Цешаўлянскай сярэдняй школе прахадзіў Дзень здароўя, прысвечаны Еўрапейскаму тыдню мабільнасці. У 9 гадзін адбылося ўрачыстае адкрыцце Дня здароўя. З прамовай да вучняў звярнуліся дырэктар школы Дубейка В.М. і настаўнік фізічнай культуры Азарка А.Л. У рамках Дня здароўя праходзілі наступныя спаборніцтвы: тэхніка язды на веласіпедзе (змейка, васьмерка, круг, паралельныя дошкі, арэлі), бег 30 м., скокі праз скакалку, падыманне тулава, падцягванне, спаборніцтвы па дартсу. Завяршалі Дзень здароўя спаборніцтвы па міні-футболы, у якіх прымалі ўдзел 4 зборныя каманды класаў. Удзел у спаборніцтвах прымалі вучні, аднесеныя па стану здароўя до АМГ і ПМГ. Напрыканцы адбылося закрыццё гульняў і ўзнагароджванне пераможцаў.

Разделы сайта