У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшоў прафсаюзны ўрок для вучняў 9 класа "Праца -- права ці абавязак? Працоўныя правы непаўналетніх". На ўроке вучні вызначалі якасныя характарыстыкі працы з прымяненнем беларускага заканадаўства, знаёміліся з элементамі гісторыі прафсаюзнага руху, абмяркоўвалі свае правы і абавязкі ў працоўных адносінах у выпадку найму на працу пад час летняга адпачынку. Пры правядзенні ўрока выкарыстоўвалася мультымедыйная прэзентацыя.