У рамках шостага школьнага дня прайшоў дзень Здароўя "Я выбіраю здароўе". Вучні школы ўдзельнічалі ў спартландыі. Таксама для старэйшых вучняў былі арганізаваны спаборніцтвы па валейболу і піянерболу. Акрамя гэтага навучэнцы гулялі ў дартс, шашкі, шахматы, настольны тэніс. Напрыканцы мерапрыемства былі ўзнагароджаны пераможцы.