19 кастрычніка ў Цешаўлянскай школе для вучняў 1-5 класаў было праведзена мерапрыемства -- кірмаш смачныз і карысных страў "Якая ежа і пітво, такое і жыццё". Госцем на гэтай сустрэчы была медыцынская сястра Цешаўлянскай амбулаторыі Дзерман Наталля Аляксандраўна, якая расказала аб правільным харчаванні. У цікавай і займальнай форме вучні пазнаёміліся з карыснымі і смачнымі стравамі. Па заканчэнні мерапрыемства вучні мелі магчымасць пакаштаваць прыгатаваныя стравы.











