У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшло тэатралізаванае свята для вучняў 1-5 класаў "Цуды на Ражаство". Дзеці даведаліся аб традыцыях нашых продкаў, аб тым, што павінна быць у гэты дзень на стале, паслухалі калядныя спевы. Таксама вучні паўдзельнічалі ў цікавых конкурсах каля Навгодняй елкі. Не абышліся і без гаданняў: вучні выцягвалі з каляднага меху запіскі з пажаданнямі і прадказаннямі. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі свята атрымалі падарункі.