Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2020

Тыдзень роднай мовы

З 17 па 21 лютага ў Цешаўлянскай школе праходзіў тыдзень беларускай мовы. У рамках тыдня праходзілі шматлікія мерапрыемствы. У панядзелак тыдзень адкрыўся лінейкай "Адкрываем тыдзень мовы". На лінейцы вучням расказалі аб мерапрыемствах, а таксама была прадэманстравана тэатралізаваная пастаноўка. Пасля гэтага ў класах былі праведзены інфармацыйныя гадзіны "З любоўю да роднай мовы". Таксама ў гэты дзень праходзіла выстава "Беларускія аўтары-юбіляры 2020". У аўторак праходзілі конкурс малюнкаў "Мой чароўны беларускі край" і квэст-гульня "З родным словам па жыцці". У сераду праходзіла акцыя "Забытыя родныя словы", сэнсам якой было ўзгадванне рэдка ўжываемых слоў. Гэтыя словы вучні школы на працягу дня запісвалі на спецыяльна адведзеныс стэндзе. У чацверг навучэнцы паўдзельнічалі ў гульне-конкурсе "Буслік 2020", а таксама была праведзена гульня для старэйшых класаў "Размаўляем па-беларуску". У пятніцу праходзіла літаратурная гасцёўня "Я нарадзіўся ў Беларусі, і так як маці гавару". Таксама ў пятніцу да нас у школу завіталі спецяльныя госці: наш добры знаёмы баранавіцкі паэт А.І. Белы і паэтэсса і бард Г.І. Ліс. Алесь Белы прачытаў свае вершы, а Галіна Ліс прачытала вершы з рыхтуючайся да публікацыі кнігі іразам са школьнікамі праспявала сьпевы з уласнага рэпертуару. Велмі плённа, у захапляльнай і творчай атмасферы, прайшоў тыдзень роднай мовы ў Цешаўлянскай школе.

Разделы сайта