У вёсцы Люшнева Баранавіцкага раёна знаходзіцца брацкая магіла, у якой знайшлі спачын воіны-вызваліцелі вёсак Люшнева і Цешаўле ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёлета, дзякуючы намаганням удзячнага нашчадка, яшчэ адно імя загінуўшага салдата стала вядомым - Саакян Саак Аганесавіч.
"Залатымі" літарамі яно высечана на мемарыяльнай пліце брацка магілы.