Цудоўным завяршэннем тыдню беларускай мовы стала літаратурная гасцёўня "Любі, шануй і ведай сваё слова". Вучні школы чыталі свае любімыя творы беларускіх паэтаў. Усе мерапрыемства было прасякнута пяшчотай і любоўю да роднай мовы. Лепшыя чытачы і актыўныя ўдзельнікі тыдню роднай мовы атрымалі сэртыфікаты на адзнакі па беларускай літаратуры. Настаўніца беларускай мовы Каржан Галіна Іванаўна адзначыла тое, з якім жаданнем вучні ўдзельнічалі ў разнастайных актыўнасцях пад час правядзення тыдню.