У школе праходзіць тыдзень фінансавай граматнасці. Задачамі тыдня з'яўляюцца: садзейнічаць фарміраванню граматных фінансавых паводзін навучэнцаў, адказных адносін да асабістых фінансаў; стварыць умовы для павышэння культуры навучэнцаў як спажыўцоў фінансавых паслуг; спрыяць развіццю навыкаў прыняцця фінансавых рашэнняў, разумных адносін да грошай. У рамках тыдня адбываюцца прагляды фільмай, лекцыйныя групы і гурткі, гутаркі і прэзентацыі. Так у пятніцу пройдзе гульнявая праграма “Эканамічная азбука” для вучняў 5-11 класаў, на якой вучні атрымаюць магчымасць прадэманстраваць сваю свядомасць у сферы фінансавых ведаў.