Вось і скончыліся школьныя дні для вучняў 11 класа! Наперадзе экзамены, але свята апошняга званка ўжо дае сігнал разумення, што гэтыя цудоўныя годы мінулі. На ўрачыстым свяце Апошняга званку прысутнічала шмат гасцей. Свята Апошняга званка пачалі з падняцця сцяга РБ, права падняць сцяг было дадзена вучням 11 класа Дзерману Арсенію і Каласковай Карыне. Пасля слова ўзяў дырэктар школы Дубейка В.М. Ён павіншаваў вучняў, настаўнікаў і бацькоў з заканчэннем вучэбнага году, і ўзнагародзіў лепшых вучняў школы па выніках году. Сярод лепшых адзначыліся і вучні выпускнога 11 класа Каласкова Карына, Дзерман Арсеній і Кавалевіч Аляксандр. Пасля цырымоніі ўзнагароджання са словамі падзякі і віншаваннямі выступалі вучні 9 і 11 класаў, а таксама бацькі.Вучні 1 класа таксама звярнуліся да ўсіх прысутнічаючых з кранальнымі словамі. Права даць апошні званок атрымалі вучні 1 і 11 класаў. Нашыя віншаванні выпускнікам.