У нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Народнага адзінства. Лепшыя вучні школы малі гонар падняць сцяг пры выкананні гімна. Дырэктар школы В.М. Дубейка у сваім слове павіншаваў усіх са святам, расказаў аб гістарычных падзеях, што маюць дачыненне да гэтага свята, а таксама выказаў надзею, што такое свята сапраўды будзе адгукацца ў сэрцах маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, людзей для якіх Радзіма - гэта не проста прыгожае слова.