У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшлі навучанні па пажарнай бяспецы. Школу наведаў начальнік ПАСП-18 Самушчаў В.Э. Праведзена прафілактычная гутарка па тэме "Небяспечны газ", падведзены вынікі па сводках за летні перыяд. Таксама была праведзена трэніровачная эвакуацыя. Пасля трэніроўки начальнік ПАСП распавёў дзецям аб правілах карыстання электрапрыборамі, і аб тым, як дзейнічаць у надзвычайнай сітуацыі.