9 студзеня ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася ўрачыстая лінейка з нагоды пачатку 3 чвэрці. Вучні выканалі дзяржаўны гімн РБ. Таксама на лінейцы былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі вучні-пераможцы алімпіяд і конкурсаў. Дырэктар школы В.М. Дубейка расказаў аб мэтах на 3 чвэрць і павіншаваў усіх са святамі і пачаткам новай чвэрці.