Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Акцыя "Рускай мове дай разгрузку - размаўляй па-беларуску"

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашай школе прайшла акцыя "Рускай мове дай разгрузку- размаўляй па-беларуску".
Дзяўчаты-валанцёры і актывісты БРСМ заклікалі ўсіх больш актыўна гаварыць на сваёй роднай мове. На гэты раз беларускае слова загучала не толькі на ўроках мовы, але і на перапынках. Не засталіся ў баку ад гэтага свята і супрацоўнікі школы.
Свята доўжылася ўвесь дзень. На перапынках гучалі беларускія песні. Працавала выстава “Адчуванне роднай мовы”. Асноўная яе ідэя – звярнуць увагу на непараўнальнае, сакавітае гучанне і спецыфічны каларыт роднай мовы. Таксама вучні падрыхтавалі калажы пра пісьменнікаў Баранавіцкага раёна.

Гэта дата асаблівая для кожнай нацыі, кожнага народа. Для беларусаў – яшчэ адна нагода задумацца аб лёсе роднай мовы.
Хочацца верыць, што такія мерапрыемствы будуць спрыяць пашырэнню сферы выкарыстання і папулярызацыі беларускай мовы, выхаванню павагі да роднай мовы. А для пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзін дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі размаўляць па-беларуску, так як гэта зрабілі ў нашай школе.

Разделы сайта