1 верасня ў Цешаўлянскай сярэдняй школе адбылася лінейка, прысвечаная Дню Ведаў. Гасцямі свята ў нашай школе былі начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Баранавіцкага райвыканкама Налівайка Юлія Антонаўна і кіраўнік ААТ "Першамайская птушкафабрыка" Батко Галіна Мікалаеўна. Яны павіншавалі вучняў і настаўнікаў з пачаткам вучэбнага году. Святочнасці мерапрыемству дадалі выступы вучняў і бацькоў. У якасці віншаванняў выконваліся сьпевы і танцы. Для самых маленькіх - першакласнікаў - прагучаў першы званок. Віншуем вучняў, бацькоў і настаўнікаў!