У Цешаўлянскай сярэдняй школе прайшлі ўрокі, прысвечаныя Дню Народнага Адзінства. На гэтых уроках вучні даведаліся аб гісторыі гэтага свята, і чаму менавіта гэты дзень гістарычна з'яўляецца такім важным для кожнага беларуса. Пад час правядзення ўроках настаўнікі выкарыстоўвалі мультымедыйныя сродкі, а таксама інфраструктуру музейнай прасторы.