На канікулах прайшла спартландыя “Хуткія, спрытныя, смелыя” для малодшых школьнікаў. Мерапрыемства насіла камбінаваный характар, бо ўдзельнікі не толькі спаборнічалі ў хуткасці і смеласці, але і атрымлівалі веды аб карысным харчаванні і правілах здаровага ладу жыцця.






