12 студзеня 2024 года ў ДУА «Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» прайшоў адзіны ўрок памяці «Ала — сястра Хатыні», прысвечаны 80-годдзю трагедыі, якая адбылася ў вёсцы Ала Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.
Усе памятаюць трагедыю Хатыні, якая сёння з’яўляецца сімвалам спаленых вёсак на Беларусі, аднак кожны з нас не павінен забываць і тыя тысячы вёсак, якія зніклі з карты нашай Радзімы, дзе былі знішчаны мільёны мірных жыхароў. Менавіта з мэтай пашырэння ведаў вучняў пра такія трагічныя падзеі, а таксама ў межах расследавання Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы «Аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» Цешаўлянская сярэдняя школа Баранавіцкага раёна арганізавала правядзенне адзіных урокаў у вучняў ўсіх класаў.









